Блог

header background
12/06/2021 @ 03:03 by Администрация сайта

Урокi гiсторыi — Напалеон Орда

Запрашаем вас у падарожжа падзей, асоб і фактаў. Вучыцеся разам з намі! У мiкрафона Сяржук Брышцель i кандыдат гістарычных навук Андрусь Унучак. Сёння мы пагаворым на тэму: Малюнкi памяцi. Сёння нашым таленавiтым госцем будзе Напалеон Орда

Похожие записи

Комментарии (1)

  1. Імя патрыёта Орды адкрылі свету землякі-іванаўцы. Выпадкова адзін неабыякавы чалавек знай-шоў надмагільныя пліту Орды І адтуль, з Іванава яны рухалі доб-рую справу аж да міжнароднай канферэнцыі ў 2008 у НАН РБ і да музея ў Варацэвічах. Я 30 гадоў працавала ў цэнтры краязнаўства Бабруйска і з 1998га па 2022 праводзіла краязнаўчыя вандроў-кі па мясцінах Орды, дзе-нідзе мае вучні рабілі замалёўкі, але гэта не дзеці з мастацкай школы. Затое КОЛЬКІ мясцін яны пабачы-лі, улюбіліся ў гэтыя замкі, сядзі-бы, краявіды і назаўжды запомні-лі імя Орды. Яно інтрыгавала ўсіх. Аднойчы баявы ветэран, глядзеў-шы на мае ватманы з маршрутамі, папракнуў мяне, што я не тое даю дзецям, бо баявы пуць іх палка не вывучаю. Сёння ў Жыліцкім пала-цы аж 5 малюнкаў Орды дапама-гаюць турыстам бачыць палац праз два стагоддзі.
    Пра гэтыя вандроўкі ў мяне вель-мі шмат прафесійнага відэа, на дысках. Здымаў чалавек з «Весты», даў наказ не губляць гэтыя цудоўныя матэрыялы. Я абяцала. А вот асвоіць патрэбную праграму ніяк не магу.
    Я распавядала пра нашыя ванд-роўкі на канферэнцыі, і ўсё наву-коўцы зайздросцілі мне. Усе хацелі пабачыць тыя мясціны: якія яны, што засталося? Паверх малюнкаў я чытала сваю паэму. Яе любяць слухаць беларусы.

    Людміла

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.