Жанчыны Надзеі

header background

Аўтар і вядоўца: Таццяна Немчанінава

Працягласць: 30 хвiлiн
Мова: беларуская
Выходзіць: кожны аўторак

Перадача для тых, хто створаны натхняць і свяціць, не губляць надзеі і дарыць яе іншым.

Быць жанчынай — пачэсная і адказная місія. Надта складаная місія ў сучасным свеце, па шчырасці. Увесь час табе навязваюць новыя ролі, падмяняюць паняткі: то ты надта залежная, то ўжо празмерна самастойная; то зацыкланая на знешнасці, то зусім недагледжаная; то мяккая і пакладзістая — трэба быць больш упэўненай, то не па-жаночы жорсткая і халодная. Дзе тая залатая сярэдзіна, эталон, правілы паводзінаў? Вядома, у Госпада. Каму як ні Творцу ведаць твае настройкі і магчымасці? Абапіраючыяся на Божы план, мы будзем спраўляцца са сваімі штодзённымі абавязкамі і крочыць да вялікай мары. Задача на кожны дзень — не патануць у быце і споўніць прызначэнне. Кожнай — сваё асабістае і адно вялікае на ўсіх — быць Жанчынай.

  •  У рубрыцы “Лекі для цела” размаўляем пра карысныя фізічныя рэчы, з якімі сутыкаемся ў зямным жыцці.
  •  “Лекі для душы” — гэта другая, духоўная, частка нашай праграмы. Тут разглядаем свае штодзённыя пытанні з гледзішча жыцця вечнага.
  •  І трэцяя — нешта прыемнае на мастацкай мове — напрыканцы, у рубрыцы “Скарбонка”.

 

Заўсёды чакаем вашых пісем:
twrbelarus@gmail.com

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Выпуски программы Жанчыны Надзеі: